Third sector - Go legal

Third sector - Go legal Рэгістрацыя, юрыдычная і кансультацыйная падтрымка бе

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтар прававой трансфармацыі выдалі дзясяты штогадовы агляд «Свабода ас...
05/05/2017

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтар прававой трансфармацыі выдалі дзясяты штогадовы агляд «Свабода асацыяцый і прававы стан некамэрцыйных арганізацый у Беларусі» за 2016 год.
Агулам за 2016 год было зарэгістравана 116 грамадзкіх абʼяднаньняў, іх колькасьць у Беларусі дасягнула на 1 студзеня 2017 году 2731. Таксама было зарэгістравана 16 фондаў, цяпер іх 172. У аглядзе адзначаецца рост актыўнасьці з боку ініцыятыўных групаў і неасацыяваных актывістаў, працяг пазытыўна ўспрынятага дзяржавай трэнду на «мяккую беларусізацыю».
У той жа час зьнешнія ўмовы, гаворыцца ў аглядзе, не спрыяюць разьвіцьцю НДА, а праблемы мінулых гадоў, якія ствараюць грамадзянскай супольнасьці неапраўданыя складанасьці, застаюцца нявырашанымі. Улады Беларусі па-ранейшаму адмаўляюцца ад кантактаў са значнай часткай праваабарончай супольнасьці, прадстаўленай арганізацыямі, якія цягам многіх гадоў ня могуць атрымаць зарэгістраваны статус у Беларусі.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтар прававой трансфармацыі выдалі дзясяты штогадовы агляд «Свабода асацыяцый і прававы стан некамэрцыйных арганізацый у Беларусі» за 2016 год.

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага аб'яднання «Гендэрная партнёрства». Пісьмовае паведам...
03/04/2016

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага аб'яднання «Гендэрная партнёрства». Пісьмовае паведамленне пра гэта прыйшло 31 сакавіка. Гэта чарговы прыклад таго, што рэальная сітуацыя з рэгістрацыяй НДА у Беларусі не мяняецца да лепшага.

Учредители общественного объединения намерены обжаловать решение Министерства юстиции в суде

28/02/2016

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2015 год.
У 2015 годзе асноўныя заканадаўчыя зьмены, якія закранаюць інтарэсы НКА, тычыліся прававога рэгуляваньня атрыманьня замежнага фінансаваньня. Пры гэтым аўтары агляду падкрэсліваюць, што ў цэлым засталіся бязь зьменаў усе ранейшыя прававыя абмежаваньні і правапрымяняльная практыка па ўсіх аспэктах стварэньня і дзейнасьці НКА.
Дэкрэт прэзыдэнта №5 ад 31 жніўня 2015 году “Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе”, які набывае моц 4 сакавіка 2016 году, у цэлым пакінуў ранейшы парадак атрыманьня замежных ахвяраваньняў, які вымагае іх абавязковай папярэдняй рэгістрацыі, захавалася і крымінальная адказнасьць за парушэньне гэтага парадку. Летась адбылося зьмяненьне прававога рэгуляваньня і іншага віду замежнага фінансаваньня — міжнароднай тэхнічнай дапамогі. У гэтай частцы працэдура таксама засталася ранейшай, хоць і былі зьнятыя некаторыя бюракратычныя бар’еры. У Беларусі створаны Цэнтар міжнароднай тэхнічнай дапамогі Эўрапейскага Зьвяза, а таксама прадугледжанае стварэньне Каардынацыйнага савету пры камісіі па пытаньнях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, донараў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, няўрадавага сэктара. Рэформа падатковага заканадаўства пакінула ў сіле выбарачны падыход, калі Падатковы кодэкс называе пайменна тыя НКА, ахвяраваньні для якіх выключаюцца для беларускіх донараў зь іх падаткаабкладальнай базы (пералік такіх НКА у кодэксе быў пашыраны нязначна).

http://belngo.info/2016.tsi-adbylisya-zmeny-u-svabodze-asatsyyatsyyau-tsyagam-2015-godu.html

Юры Чавусау "Новы закон Аб замежнай дапамозе значна лепшы, чым чакалась"Па словах юрыста, для арганізацый грамадзянскай ...
03/09/2015

Юры Чавусау "Новы закон Аб замежнай дапамозе значна лепшы, чым чакалась"

Па словах юрыста, для арганізацый грамадзянскай супольнасці пры некаторых тэхнічных паляпшэннях прынцыпова сітуацыя не змянілася - замежную бязвыплатную дапамогу па-ранейшаму трэба рэгістраваць у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Застаецца ў сіле крытыкуемая грамадзянскай супольнасцю крымінальная адказнасць за парушэнне парадку выкарыстання гуманітарнай дапамогі.

- Аднак для гуманітарных праграм, зацверджаных дзяржавай, ствараецца рэжым максімальнага спрыяння ў сёмы чале дэкрэта. Такое пачуццё, што дзяржава адкрывае дзверы для замежнай дапамогі, прыцягвае яе на тыя мэты, якія з'яўляюцца бюджэтнымі мэтамі дзяржавы. Гэта жэст заваблівання: паважаныя донары, вы, вядома, можаце фінансаваць нейкія праекты, якія рэалізуюцца НДА, але ёсць больш просты незабюракратызаваны парадак. І калі вы гатовыя дзейнічаць пад кантролем дзяржавы, карыстайцеся.

TUT.BY: Белорусские и мировые новости: экономика, политика, культура, спорт.

Ужо заутра у Вільні пачнецца Беларускі Форум некамерцыйнага права. У межах мерапрыемства блізу сотні юрыстаў і кіраўніко...
22/05/2015

Ужо заутра у Вільні пачнецца Беларускі Форум некамерцыйнага права.

У межах мерапрыемства блізу сотні юрыстаў і кіраўнікоў няўрадавых арганізацыяў абмяркуюць сучасныя праблемы і тэндэнцыі ў сфэры свабоды асацыяцыяў і прававога рэгуляваньня дзейнасьці НДА, а таксама пэрспэктывы ўдасканаленьня заканадаўства Беларусі ў гэтай галіне.
Арганізатарамі Форуму выступаюць Эўрапейскі цэнтар некамэрцыйнага права (Вугоршчына), Інстытут права няўрадавых арганізацыяў (Літва), Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі (Беларусь/Літва) і Цэнтар прававой трансфармацыі (Беларусь).

У межах Форуму адбудзецца прэзэнтацыя Кіруючых прынцыпаў па свабодзе асацыяцыяў, што нядаўна былі прынятыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ і Венецыянскай камісіяй Савета Эўропы.
Прадстаунік "Third sector - go legal" возьме удзел у гэтым важным доя беларускай грамадзянскай супольнасці мерапрыемстве.

Беларускі Форум некамэрцыйнага права пройдзе ў Вільні 23-24 траўня ў межах мерапрыемства блізу сотні юрыстаў і кіраўнікоў няўрадавых арганізацыяў абмяркуюць сучасныя праблемы і тэндэнцыі ў сфэры свабоды асацыяцыяў і прававога рэгуляваньня дзейнасьці НДА, а таксама пэрспэктывы ўдасканаленьня заканада…

Адбылося паседжанне Універсальнага перыядычнага агляду – найбольшага сусветнага маніторынгавага механізму правоў і свабо...
05/05/2015

Адбылося паседжанне Універсальнага перыядычнага агляду – найбольшага сусветнага маніторынгавага механізму правоў і свабодаў асобы. Упершыню з 2010 года ў цэнтры ўвагі – Беларусь.

Галоўнымі праблемамі краіны ў сферы абароны правоў чалавека сёлета сталі палітычныя вязні, смяротнае пакаранне, катаванні, сумнавядомы артыкул 193-1, адсутнасць незалежнай судовай сістэмы і свабоды слова.

Улады Беларусі запрасілі да кансультацый толькі зарэгістраваных і праўладных НДА. Астатнім арганізацыям, такім, як праваабарончы цэнтр «Вясна», зарэгістравацца перашкодзіла афіцыйная дэлегацыя. Нягледзячы на гэта, у Раду правоў чалавека накіравалі альтэрнатыўную справаздачу, складзеную адзінаццаццю няўрадавымі арганізацыямі.

Адбылося паседжанне Універсальнага перыядычнага агляду – найбольшага сусветнага маніторынгавага механізму правоў і свабодаў асобы. Упершыню з 2010 года ў цэнтры ўвагі – Беларусь.

Прапануем Вашай увазе агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2014 год падрых...
02/05/2015

Прапануем Вашай увазе агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2014 год падрыхтаваны асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтарам прававой трансфармацыі.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных ар...
13/04/2015

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за першы квартал 2015 году. Пэрыяд агляду: 1 студзеня — 31 сакавіка.

Аўтары маніторынгу асьвятляюць найбольш важныя падзеі ў галіне свабоды асацыяцыяў за апошнія 3 месяцы, такія як:

— крытыку праекта дэкрэта, які рэгулюе працэдуру атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Маніторынг уключае пералік зарэгістраваных некамэрцыйных арганізацыяў. За пэрыяд студзень-сакавік 2015 году рэгістрацыю атрымалі 22 грамадзкія аб’яднаньні, 3 фонды і 15 недзяржаўных установаў (за выключэньнем прыватных установаў адукацыі).

Юрысты адзначаюць, што па-ранейшаму захоўваецца практыка неабгрунтаваных адмоваў у рэгістрацыі, у тым ліку на падставе малазначных недахопаў у афармленьні дакумэнтаў. Так, у студзені 2015 улады адмовілі ў рэгістрацыі грамадзкаму аб’яднаньню “Крызысны цэнтар сям’і “Крок” на падставе прэтэнзіяў да дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць наяўнасьць юрыдычнага адрасу.

Аўтары маніторынгу “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” працягваюць сачыць за сытуацыяй адной зь нешматлікіх зарэгістраваных у краіне рэгіянальных праваабарончых арганізацыяў — грамадзкім аб’яднаньнем “Магілёўскі праваабарончы цэнтар”. Арганізацыю спрабуюць ліквідаваць спасылаючыся на праблемы зь юрыдычным адрасам. На цяперашні момант разгляд справы аб ліквідацыі “Магілёўскага праваабарончага цэнтру” спынены.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Міністэрства юстыцыі Беларусі апублікавала справаздачу  "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, фондаў у 2014...
09/02/2015

Міністэрства юстыцыі Беларусі апублікавала справаздачу "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, фондаў у 2014 годзе"
Прапануем Вашай увазе статыстыку Мінюста.
У 2014 годзе Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама зарэгістравана 86 новых грамадскіх аб’яднанняў (1 міжнароднае, 13 рэспубліканскіх і 72 мясцовых), 3 саюза (асацыяцыі) грамадскіх аб’яднанняў і 11 новых мясцовых фондаў.
У параўнанні з 2013 годам агульная колькасць зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў павялічылася на 2,9% (з 2521 на 1 студзеня 2014 года да 2596 на 1 студзеня 2015 года).
Колькасць зарэгістраваных фондаў павялічылася на 6,9% (з 145 на 1 студзеня 2014 года да 155 на 1 студзеня 2015 года).
Па стане на 1 студзеня 2015 года ў рэспубліцы зарэгістравана 15 палітычных партый і 1071 партыйная арганізацыя, 37 прафесійных саюзаў (33 рэспубліканскіх прафсаюза, 1 тэрытарыяльны прафсаюз і 3 прафсаюза ў арганізацыях) і 23032 прафсаюзныя арганізацыі, 2596 грамадскіх аб’яднанняў, з іх 228 міжнародных, 709 рэспубліканскіх і 1659 мясцовых. Зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 40259 арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў. Зарэгістравана 33 саюза (асацыяцыі) грамадскіх аб’яднанняў, 155 фондаў (14 міжнародных, 5 рэспубліканскіх і 136 мясцовых), 7 рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў.
Па напрамках дзейнасці зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь грамадскія аб’яднанні: фізкультурна-спартыўныя - 684; дабрачынныя - 396; маладзёжныя - 270, у тым ліку дзіцячыя - 27; асветніцкія, культурна-дасугавыя, выхаваўчыя - 232; грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцей - 113; інвалідаў вайны і працы, ветэранаў - 87; навукова-тэхнічныя - 84; прыхільнікаў аховы прыроды, помнікаў гісторыі, культуры - 73; творчых - 49; жаночыя - 30 і другія.

E-mail [email protected] (для корреспонденции, за исключением электронных обращений граждан и юридических лиц)

Новыя грамадскія арганізацыі не рэгіструюць, старыя па надуманых прычынах ліквідуюць. Вось яна сапраўдная сучасная БЕЛАР...
22/01/2015

Новыя грамадскія арганізацыі не рэгіструюць, старыя па надуманых прычынах ліквідуюць.
Вось яна сапраўдная сучасная БЕЛАРУСЬ.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму вынесла папярэджанне Магілёўскаму праваабарончаму цэнтру (МПЦ) за адсутнасць юрыдычнага адрасу.

Адзіная ў краіне зарэгістраваная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя ізноў апынулася на мяжы закрыцця..

НЕ ПРАПУСЦІЦЕ! Ужо заўтра 16.01.2015 з 10 .00 да 11.00 гадзін Міністэрства юстыцыі Беларусі праводзіць «прамую тэлефонну...
15/01/2015

НЕ ПРАПУСЦІЦЕ!
Ужо заўтра 16.01.2015 з 10 .00 да 11.00 гадзін Міністэрства юстыцыі Беларусі праводзіць «прамую тэлефонную лінію» з начальнікам ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Аленай Кірычэнка па тэме «Стварэнне і дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў і фондаў у Рэспубліцы Беларусь». Атрымаць адказы на пытанні ў межах названай тэмы можна па тэлефоне 8-017-200-62-51.

E-mail [email protected] (для корреспонденции, за исключением электронных обращений граждан и юридических лиц)

24/12/2014

Adres

Wiejska 13/3
Warszawa
00-480

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Third sector - Go legal umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij